Суббота, 20.04.2024, 07:12
 
Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Наш опрос
Вы гатовыя размаўляць па-беларуску?
Всего ответов: 77
 
Главная » 2011 » Декабрь » 12 » Звычайныя выбары
Звычайныя выбары
16:02
Нашумелую і забароненую стужку рэжысёра Юрыя Хашчавацкага «Звычайны прэзідэнт», знятую ў 1996 г., бачыў шмат хто з беларусаў. 10 снежня «Белсат» паказаў фільм «Звычайныя выбары», што задуманы як яе працяг.

55-хвілінны фільм , які стварыў у супрацы з «Белсатам» Юрый Хашчавацкі, гэта спроба зразумець, што здарылася з намі ды нашаю краінаю, дзе край трывання і страху, – з дапамогаю красамоўнага відэашэрагу за паўтара дзясятка гадоў: ад самага першага інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі на пасадзе кіраўніка краіны да брутальнага разгону Плошчы-2010.


Збольшага «Звычайныя выбары» знятыя ў той жа стылістыцы, што і «Звычайны прэзідэнт» пятнаццаць гадоў таму. Гэта – памфлет на Лукашэнку і ягоны рэжым. У фільме багата іранічных, саркастычных момантаў і каментароў за кадрам.

Вось на выбарчым участку галасуе бабуля з козамі, вось кліп з танцамі Лукашэнкі ды Пуціна на тле беларускіх прадпрыемстваў – «Белтрансгазу», МАЗу… А гэтыя, напрыклад, кадры зусім не смешныя: крымінальная версія мадэлі ўлады Лукашэнкі, ці тое, як прэзідэнцкія ахоўнікі не пускаюць Віктара Ганчара ў ягоны кабінет у ЦВК, які перадаецца Лідзіі Ярмошынай, – і пачынаюцца «звычайныя выбары». Адныя, другія, трэція, чацвёртыя…

«Звычайныя выбары» – выразная палітычная сатыра. Сам Юрый Хашчавацкі ў прэамбуле ад аўтара наўпрост кажа: «Усе размовы пра аб’ектыўнае падаванне матэрыялу – насамрэч вялікае махлярства. Адзіная аб’ектыўнасць, якая ёсць у маіх руках, – гэта суб’ектыўнасць. Шчыра – гэта тое, што я адчуваю, што я бачу, што са мною ў гэты момант адбываецца. І гэта – безумоўная аб’ектыўнасць. Таму чым больш суб’ектыўны фільм, тым ён аб’ектыўнейшы. Парадокс, але гэта так».

Колькі часу пры ўладзе рэжысёр даваў першаму прэзідэнту Беларусі тады, калі выходзіў фільм «Звычайны прэзідэнт»? Ці не быў Юрый Хашчавацкі занадта аптымістычны – і таму працяг («Звычайныя выбары») з’явіўся толькі праз пятнаццаць гадоў? Дарэчы, у «Звычайным прэзідэнту» ёсць момант, дзе Лукашэнка кажа, што будзе кіраваць дванаццаць гадоў.

«Я думаў, што ён будзе кіраваць максімум паўгода, – прызнаецца рэжысёр. – І мае сябры з надзеяй успрынялі гэты прагноз, бо ў 1991 г. я дакладна прадказаў, колькі працягнецца путч. Але з Лукашэнкам памыліўся. Не стаў прарокам. Бо не разумеў Лукашэнку. І беларусаў таксама. Гэта няшчасце інтэлігенцыі і дысідэнтаў: страшна далёкія яны, як казаў Ленін, ад народу».

Юрый Хашчавацкі адзначае, што шмат хто не адчуваў тады яшчэ «небяспекі, якая навісла над краінаю, а таксама не ўяўляў той глыбіні цынізму і размаху хлусні, на якія здатны Лукашэнка».

На думку рэжысёра, цяпер беларускае грамадства ўсё больш цэніць каштоўнасці суверэнітэту і непакоіцца праз тое, што робіць Лукашэнка, «але пакуль, скажам, шчыра, яно не гатовае яшчэ жыць паводле дэмакратычных законаў».

Таму ў фільме «Звычайныя выбары» больш песімізму і трагічнасці, чым у «Звычайным прэзідэнту». Як кажа Хашчавацкі, «гэта ўжо не проста смех з дыктатара, а яго ацэнка».

Рэжысёр распавядае, што першыя 35 хвілін ягонага новага фільму былі знятыя яшчэ ў жніўні, і ён чакаў, чым лагічна завершацца падзеі, якія здарыліся 19 снежня 2010 г. і пазней.
Хашчавацкі кажа, што фільм закальцавалі не сацыяльныя пратэсты, якія маглі б адбыцца праз крызіс, а распродаж Лукашэнкам «фамільнага срэбра» краіны. «Беларусь і нас пачынаюць прадаваць», – сумна рэзюмуе рэжысёр.


рэж. Юрый Хашчавацкі, 2011 г., Беларусь
Просмотров: 579 | Добавил: n1kola5 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Сайт управляется системой uCoz
Календарь новостей
«  Декабрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Форма входа
Поиск
Друзья сайта
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0