Бахарэвіч: «Сарока на шыбеніцы» — падарожжа па целе адной жанчыны + відэа: Альгерд Бахарэвіч чытае ўрыўкі з свайго новага раману.
Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч стала жыве ў Гамбургу (Германія) і кантактуе з Бацькаўшчынай кнігамі: «Ніякай літасці Валянціне Г.», «Праклятыя госці сталіцы», і вось нядаўна — «Сарока на шыбеніцы». З пісьменнікам гутарыць карэспандэнт «НН» Павал Касцюкевіч.
«НН»: Як Вам заснежаны Мінск?
АБ: Гадзіннік у сталовай насупраць КДБ усё так жа не працуе і паказвае той самы час, што і да майго ад’езду. А ў астатнім… У горадзе прыкметна пабольшала еўрапейскасці, і ад яе спалучэння з невынішчальнай мінскай савецкасцю цяпер утварылася абсалютна пачварная і надзвычай эстэтычна цікавая сумесь. Я нідзе не бачыў гарадоў, падобных да Мінску.
«НН»: Чыста па‑людску: дадому, у Беларусь, не хочацца?
АБ: Мая Беларусь і так заўжды са мной. А іншыя спачатку
... Читать дальше »