Віцебскія прадпрыемствы, што займаюцца пасажырскімі перавозкамі, ўзяліся за пераафарбоўку транспартных сродкаў. Фарбуюцца дружна — бо на загад.Ядвіга Сташэўская, Еўрапейскае радыё для Беларусі
Перафарбаваць аўтобусы, маршрутныя таксі, трамваі ды тралейбусы загадаў новы старшыня аблвыканкама Аляксандар Косінец. Ён вырашыў, што гарадскія аўтобусы павінны быць толькі зялёнымі, трамваі — толькі чырвонымі, тралейбусы — бела-блакітнымі, а маршруткі — жоўтымі. Матывацыя — каб людзі адразу разумелі, што такое пад’язжае да прыпынку і не блыталі грамадскі транспарт з, напрыклад, службовымі аўтобусамі розных арганізацый.
Апытаўшы некалькі кіроўцаў ды пасажыраў, атрымліваю ў адказ, што ніхто і раней не блытаў трамвай з тралейбусам і не калаціўся у дзверы службовых аўтобусаў з патрабаваннем давезці дадому.
Але ёсць і іншы бок праблемы. Апошнім часам віцебскія транспартныя прадпрыемствы прыдбалі шмат новай тэхнікі. Заводы, што вырабляюць транспа
...
Читать дальше »